Азаранка - на 48 месцы ў рэйтынгу WТА
4- 23.02.2015, 9:00
- 5,305
У чарговым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WТА) беларуска Вікторыя Азаранка паднялася з 50-га на 48-е месца, маючы 998 балаў.
Сёння яна пачне выступ на спаборніцтвах у Досе, паведамляе БелТА.
Цяпер у актыве лепшай беларускай тэнісісткі 998 балаў. У верхняй частцы сусветнага рэйтынгу адбылося толькі адно змяненне: румынка Сымона Халеп вярнулася на трэцяе месца, а чэшка Петра Квітава зноў стала чацвёртай.
Топ-10 новага рэйтынгу WТА:
1. Серэна Уільямс (ЗША) - 9592 балы,
2. Марыя Шарапава (Расея) - 8210,
3. Сымона Халеп (Румынія) - 6571,
4. Петра Квітава (Чэхія) - 6395,
5. Каралін Вазняцкі (Данія) - 4730,
6. Ана Іванавіч (Сербія) - 4425,
7. Эжэні Бушар (Канада) - 4365,
8. Агнешка Радваньска (Польшча) - 4025,
9. Кацярына Макарава (Расея) - 3420,
10. Андрэа Петкавіч (Нямеччына) - 3150.
У топ-200 сусветнага рэйтынгу ўваходзяць яшчэ дзве беларускія тэнісісткі: Вольга Гаварцова пасля перамогі на турніры ў швейцарскім Крайцлінгене «скокнула» з 170-й на 141-ю пазіцыю, маючы цяпер 397 балаў, а Аляксандра Сасновіч займае 145-е месца (383 балы).
Сёння вечарам Вікторыя Азаранка прыме старт на прадстаўнічым турніры катэгорыі «Прэм'ер» у катарскім Досе (прызавы фонд $731 тыс). У першым паядынку ёй трэба будзе сустрэцца з нямецкай тэнісісткай Ангелікай Кэрбэр, якая займае 11-е месца ў сусветным рэйтынгу. На турнірах пад эгідай WТА Вікторыя Азаранка падолела сваю сённяшнюю спаборніцу ва ўсіх трох праведзеных матчах.
Вікторыя Азаранка двойчы запар станавілася трыумфатарам на турніры ў Досе: а 2012 годзе яна перамагла ў фінале аўстралійку Саманту Стосур (6:1. 6:2), а годам пазней узяла верх над амерыканкай Серэнай Уільямс (7:6, 2:6, 6 :3).
Цяперашнія спаборніцтвы ў катарскай сталіцы завершацца 28 лютага.