Сала названае лепшым сродкам ад грыпу
7- 23.02.2015, 10:57
- 21,799
Медыкі нагадалі людзям пра існаванне недарагіх і эфектыўных сродкаў для ўмацавання імунітэту і абароны арганізма ад інфекцый.
Самымі важнымі вітамінамі для ўмацавання імуннай сістэмы з'яўляюцца вітаміны С і В 12, піша toneto.net.
Гэтыя вітаміны ўтрымліваюць цытрусавыя. Аднак таксама арганізм мае патрэбу ў селене, цынку, медзі і марганцу.
Селен утрымліваецца ў аўсянцы і грэчцы, а марганец у арэхах.
У свой рацыён медыкі раяць уводзіць жалеза, якім багатае мяса.
Таксама варта ўжываць лук і часнок з фітанцыдамі.
Але не варта забываць і пра свіное сала. Лекары рэкамендуюць пераціраць яго са спецыямі. Лепш за ўсё для сала падыдзе імбір, карыца і гваздзіка.
Медыкі «прапісалі» пэўную «дозу» сала: для аздараўленчага эфекту варта ўжываць блізу 4 чайных лыжак сала.
Сала замяняе раслінны нерафінаваны алей. Дадаўшы ў алей спецыі, яго можна ўжываць па лыжцы ў дзень ці ж дадаваць алей са спецыямі ў салаты, кашы.
Алей з прыправамі лепш за ўсё захоўваць у шкляной бутэльцы.