Рауль чакае, што Раналду стане лепшым бамбардзірам у гісторыі «Рэала»
- 23.02.2015, 11:28
- 4,226
Лепшы бамбардзір у гісторыі «Рэала» Рауль чакае, што нападнік Крышціяну Раналду паб'е ягоныя дасягненні.
Пра гэта паведамляе «Газета.Ru» са спасылкай на Goal.
«Я ўпэўнены, што ён паб'е мой рэкорд, як ён пабіў рэкорд у Лізе чэмпіёнаў. Гэта проста пытанне часу», - сказаў ён.
Рауль падкрэсліў, што Раналду з'яўляецца адным з лепшых гульцоў у гісторыі футбола.
«Ёсць вялікая розніца паміж Раналду і Месі, а таксама ўсімі астатнімі», - падкрэсліў гішпанец.
Пасля матчу 24-га тура чэмпіянату гішпаніі з «Эльчэ» (2:0) Раналду зраўняўся з Карласам Сантыльянам, у абодвух па 290 галоў за «сметанковых». Больш партугальца за мадрыдскі клуб забівалі толькі Альфрэда Ды Стэфана (307 галоў) і Рауль (323 галы).