Кім Чэн Ын рыхтуецца да вайны
16- 23.02.2015, 11:54
- 24,676
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын заклікаў вайскоўцаў быць у поўнай баявой гатоўнасці.
Пра гэта ён заявіў, выступаючы перад цэнтральнай вайсковай камісіяй кіруючай Працоўнай партыі Паўночнай Карэі, паведамляе Рэнхап. Таксама лідар краіны заклікаў да мадэрнізацыі ўзбраенняў, піша РБК.
Раней Ын заяўляў, што КНДР гатовая да супрацьстаяння, у тым ліку ядзернага. МЗС Паўднёвай Карэі паведамляў, што ў Пхеньяне распрацаваная балістычная ракета, якая тэарэтычна здольная знішчыць ЗША.
Акрамя таго, на запэўненне Сеула, Паўночная Карэя цяпер павялічвае колькасць вайсковых пастоў на мяжы з Паўднёвай Карэяй і нарошчвае колькасць механізаванай тэхнікі.