Раналда адновіць кар'еру ў чэмпіянаце ЗША
3- 23.02.2015, 12:52
- 6,076
Бразільскі нападнік Раналда заявіў аб жаданні аднавіць кар'еру ў камандзе амерыканскага другога дывізіёну «Форт-Ладэрдэйл Страйкэрс».
Пра гэта паведамляе Mundo Deportivo.
«Я ўжо казаў, што зноў буду гуляць, але гэта здарыцца пазней, у плэй-оф другога дывізіёна ЗША», - сказаў Раналда.
Апошнім клубам 38-гадовага форварда быў бразільскі «Карынтыанс», за які ён выступаў у 2011 годзе, піша Lenta.ru.
Раналда неаднаразова прызнаваўся лепшым гульцом планеты паводле версіяў розных аўтарытэтных арганізацый і выданняў. У складзе зборнай Бразіліі форвард з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам свету ў футболе і двойчы станавіўся лаўрэатам узнагароды «Залаты мяч» (прыз лепшаму футбалісту свету). За сваю кар'еру бразілец выступаў за такія каманды, як «Барселона», «Інтэр», «Рэал», «Мілан», ПСВ. Таксама ён атрымаў некалькі вядомых мянушак - Зубасцік і Феномен.