У Менску спецназаўцы бегалі на лыжах па асфальце
49- 23.02.2015, 14:56
- 41,587
Традыцыйна байцы брыгады спецназа ўнутраных войскаў (в/ч 3214) ва Уруччы зладзілі шумныя гулянні з нагоды Масленіцы.
У гэтым годзе спецназаўцы зладзілі бег на лыжах па асфальце, разыгралі мініяцюры і прадэманстравалі баявую вывучку.
Трэцяя асобная Чырванасцяжная брыгада спецназа (в/ч 3214, Уручча) была сфармаваная ў 1990-х на базе 334 палка 120-ай дывізіі. Яна падрыхтаваная як для разгону вулічных акцый, так і для ўдзелу ў спецыяльных аперацыях. Гэта ўдарная частка Унутраных войскаў. Яе колькасць блізу 1500-2000 чалавек. У складзе часткі некалькі падраздзяленняў - батальёны спецыяльнага прызначэння, Спецыяльны атрад хуткага рэагавання (САХР) і падраздзяленні забеспячэння, піша «Беларускі партызан».