Мытнікі канфіскавалі Rolls Royce коштам у мільярд рублёў
24- 23.02.2015, 15:39
- 46,297
Дарагі аўтамабіль канфіскавалі супрацоўнікі Гомельскай мытні.
Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Супрацоўнікі праверылі дакументы ў кіроўцы грузавога аўтамабіля DAF з паўпрычэпам Krone, які рухаўся на выезд з Беларусі. У грузавым адсеку паўпрычэпа знаходзіўся Rolls Royce Phantom. Пры гэтым дакумент на міжнародную перавозку ў кіроўцы адсутнічаў.
Аўтамабіль арыентыровачным коштам Br1 млрд канфіскаваны. На транспартны сродак DAF з паўпрычэпам Krone накладзены арышт.
Паводле гэтага факту Гомельскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс.