28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі ў Данбас заехалі канвоі забеспячэння і танкі Т-72

5
З Расеі ў Данбас заехалі канвоі забеспячэння і танкі Т-72

Прадаўжаецца перакідка з тэрыторыі РФ на Данбас матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў і боепрыпасаў.

Пра гэта паведамляе кіраўнік «Інфармацыйнага супраціву» Зміцер Тымчук у сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«За апошнія дні зафіксавана перасоўванне блізу 3-х канвояў забеспячэння, адзін з якіх (22 транспартныя адзінкі) прайшоў у Данецк», - піша Тымчук.

Таксама адзначаецца ўзрослая колькасць танкаў Т-72 розных мадыфікацый, якія перакідваюцца з тэрыторыі РФ. Яны не лічацца на ўзбраенні УС Украіны. Раней расейцы перакідвалі ў асноўным танкі Т-64 у розных мадыфікацыях, якія маюцца на ўзбраенні ўкраінскага войска.

«У раёне на поўдзень ад Луганска ўладкаваны перавалачны пункт расейска-тэрарыстычных войскаў, куды перакідваецца тэхніка і ўзбраенне, якія прыбываюць з Расеі. Частка цяжкага ўзбраення, якія адводзяцца з пярэдняга краю, таксама перакідваюцца ў гэты раён», - піша Тымчук.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках