28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З двух менскіх школ выселілі вучняў

8

Прычына - у пагрозе абвалу.

За гэты навучальны год ужо з двух менскіх школ выселілі вучняў, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

У рэдакцыю выдання прыйшоў ліст з фатаграфіяй. «У політэхнічнай гімназіі (другі корпус, трэці паверх) абвальваецца ў калідоры столь. Падае прама падчас урокаў!» - напісаў чытач.

На здымку - кавалак тынкоўкі, што ўпаў, дыяметрам з паўметра. Праз некаторы час у рэдакцыю зноў патэлефанавалі: «Школьнікаў высяляюць, а гімназію будуць разбіраць».

- Нічога разбіраць не будуць! Проста будынак корпуса быў пабудаваны ў 1955 годзе, і ў ім будзе рамонт, - патлумачыла в.а. дырэктара гімназіі №6 Наталля Васільчанка. - Гімназістаў (там вучыліся хлопцы з восьмых і дзевятых класаў) перамесцім ў два іншыя корпусы, і яны будуць займацца з тымі ж настаўнікамі. Бяспека дзяцей - гэта галоўнае.

- А праз што абрынулася столь?

- Перад пачаткам навучальнага года мы зрабілі рамонт. Але праз тое што зіма выдалася цёплай, пабелка перасохла, і невялікая частка тынкоўкі адпластавалася ад драніцы. Мы адразу ж выклікалі незалежную камісію, якая правяла даследаванне і зрабіла выснову пра стан гімназіі. Ён не аварыйны. Наступны крок - больш глыбокае абследаванне і рамонт.

Чаму ў школах, якія перад пачаткам навучальнага года атрымліваюць пашпарты гатоўнасці, праз паўгода з'яўляюцца расколіны, падае тынкоўка? Можа, праз тое, што будынкі старыя? Даведацца дакладную колькасць школ, якія размяшчаюцца ў старых будынках, немагчыма: у камітэце адукацыі адказалі, што такой статыстыкі не вядуць. Кажуць, у Менску ў сістэме адукацыі такіх пабудоў некалькі дзесяткаў, і ўсе яны знаходзяцца на кантролі ў чыноўнікаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках