28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Мэркель: Расеі пагражае поўная міжнародная ізаляцыя

4
Дарадца Мэркель: Расеі пагражае поўная міжнародная ізаляцыя

Захоп баявікамі Дэбальцава Гернат Эрлер назваў дэманстратыўным парушэннем менскіх дамоўленасцей.

Упаўнаважаны ўрада ФРГ у пытаннях супрацоўніцтва з Расеяй Гернат Эрлер перасцярог ад магчымасці стварэння «буфернай дзяржавы» ва ўсходніх і паўднёвых рэгіёнах Украіны і прыстрашыў Расеі ізаляцыяй.

Пра гэта ён сказаў у размове з газетай Neue Osnabrücker Zeitung, паведамляе Deutsche Welle.

«Пасля наступлення прарасейскіх сепаратыстаў на Дэбальцава на мінулым тыдні тэма Наваросіі зноў апынулася на парадку дня. Калі будуць і далейшыя захопы тэрыторый накшталт Дэбальцава, то магла б з'явіцца жыццяздольная буферная дзяржава, як гэтага ўжо даўно патрабуюць так званыя еўразійцы ў Расеі», - сказаў Эрлер.

Расейскі прэзідэнт нарэшце павінен сказаць, якія мэты ён дасягае ва Украіне.

Эрлер таксама перасцярог, што Расеі пагражае поўная міжнародная ізаляцыя, калі яна напоўніцу не будзе прыкладаць намаганні для рэалізацыі менскіх дамоўленасцей аб спыненні агню.

«Заваёва кожнага наступнага горада па той бок лініі кантролю, аб якой дамовіліся ў Менску, з'яўляецца маштабным правакаваннем падпісантаў менскіх пагадненняў, уключаючы расейскага прэзідэнта», - адзначыў упаўнаважаны ўрада ФРГ у супрацоўніцтве з Расеяй.

Захоп баявікамі Дэбальцава Эрлер назваў дэманстратыўным парушэннем менскіх дамоўленасцей. Расея, з яго слоў, у гэтым выпадку не выкарыстоўвала свой уплыў для іх утаймавання.

«Замест гэтага прэзідэнт Пуцін публічна апраўдваў гэтыя дзеянні падчас свайго візіту ў Будапешт», - адзначыў упаўнаважаны ўрада ФРГ у пытаннях супрацоўніцтва з Расеяй.

З ягоных слоў, пытанне ў тым, ці было гэта апошняй наступальнай спробай сепаратыстаў, ці гаворка ідзе толькі пра тое, каб выйграць час і падрыхтавацца да нападаў на наступных адрэзках фронту, напрыклад, каля Марыупаля.

Фота: dpa

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках