28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

FIFA прапануе правесці ЧС-2022 у Катары ў лістападзе-снежні

1
FIFA прапануе правесці ЧС-2022 у Катары ў лістападзе-снежні

Камісія FIFA пасля кансультацый што да часу правядзення сусветнага першынства ў Катары, якое павінна прайсці ў 2022 годзе, вынесла сваю пастанову.

На думку камісіі Міжнароднай федэрацыі футбола, турнір павінен стартаваць у канцы лістапада, а скончыцца ў канцы снежня. Менавіта гэты перыяд правядзення спаборніцтваў мае падтрымку ўсіх шасці Канфедэрацыяў FIFA, піша sport.bigmir.net.

Адзначым, што кансультацыі працягваліся шэсць месяцаў. Гэтая прапанова будзе яшчэ абмяркоўвацца ў Цюрыху 19-20 сакавіка. Раней Асацыяцыя еўрапейскіх клубаў прапаноўвала правесці ЧС-2022 вясной праз моцную спякоту летам.

Праваабаронцы выступаюць супраць правядзення турніру ў Катары праз парушэнні правоў чалавека ў гэтай краіне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках