27 красавiка 2024, Субота, 19:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве наважылі вярнуць абавязковую вайсковую службу

10
У Літве наважылі вярнуць абавязковую вайсковую службу

На пасяджэнні Дзяржаўнай рады абароны (ДРА) у аўторак была прынятая пастанова ініцыяваць вяртанне абавязковай вайсковай службы.

Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ сказала, што вярнуць абавязковую вайсковую службу хочуць праз змены геапалітычнай сітуацыі.

Вайсковы абавязак тычыўся б маладых мужчын ва ўзросце з 19 да 26 гадоў. Мяркуюць, што кожны год будуць заклікаць па 3000-3500 мужчын. Як і раней, ад абавязковай вайсковай службы будуць вызваленыя студэнты, адзінокія бацькі, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, асобы, непрыдатныя для службы праз стан здароўя, піша Delfi.

Пасля таго як Літва перайшла да прафесійнага войска, на службу стала прыходзіць не столькі людзей, колькі спадзяваліся. Камплектацыя частак - далёкая ад ідэалу, таму вяртанне прызыву ацэньваецца як эфектыўны спосаб паляпшэння падрыхтоўкі Літвы да адбіцця магчымай агрэсіі.

Акрамя таго, паводле падлікаў, падрыхтоўка прызыўнікоў, навучанне і ўтрыманне абыдзецца дзяржаве амаль у два разы танней, чым аналагічная падрыхтоўка прафесійных вайскоўцаў.

Дарэчы, абавязковую вайсковую службу прапануюць аднавіць на трохі іншых прынцыпах, чым былі раней. Калі прызыўнікі яшчэ былі часткай Літоўскага войска, яны служылі 12 месяцаў. Цяпер прапануюць скараціць тэрмін службы да 9 месяцаў.

Калі парламент ухваліць прапанаваныя папраўкі, то першы заклік адбудзецца ў верасні гэтага года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках