28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гжэгаж Cхетына: Расейская прапаганда - выклік для Польшчы

2
Гжэгаж Cхетына: Расейская прапаганда - выклік для Польшчы

Крамлёўскія прапагандысты пашыраюць сваю працу ў краінах ЕЗ.

На мінулым тыдні запрацавала польская версія расейскага інфармацыйнага агенцтва «Спадарожнік». Яно рыхтуе і радыёперадачы на польскай мове. «Спадарожнік» з'яўляецца часткай мультымедыйнага праекта расейскага ўрада, піша gazeta.pl (пераклад - charter97.org).

На польскай версіі партала «Спадарожнік» можна прачытаць, што польская стратэгія бяспекі «абапіраецца на паранойю і прапаганду» і пра «іншапланетніка Камароўскага», які «слепа верыць ва ўсё, што перадае яму ўкраінская старана». Але «Спадарожнік» - гэта не толькі інфармацыйны партал. Гэта таксама радыё. Без абмежаванняў можна яго слухаць у інтэрнэце, а рэтранслюе яго «Радыё Хобі» з Легіёнава ля Варшавы.

Кіраўнік польскай дыпламатыі, Гжэгаж Схетына, назваў запуск партала і радыё «Спадарожнік» на польскай мове «надыходам расейскай прапаганды». «Гэта пытанне наступу інфармацыйнай прапаганды, расейскай прапаганды, якая наўпрост фінансуецца з расейскага бюджэту», - заявіў ён.

Палітык дадаў, што Захад павінен абараняць сябе, ствараючы напрыклад рускамоўны канал. Гэтым праектам, на думку Схетыны, зацікаўлены некалькі краін ЕЗ, у тым ліку і польскія ўлады. «Мы размаўлялі наконт гэтага пытання таксама на пасяджэнні Бюро нацыянальнай бяспекі», - сказаў палітык.

У сваю чаргу прадстаўнік Агенцтва выведкі і экспэрт па бяспецы Міхал Хола сцвярджае, што крамлёўская прапаганда можа ўжо натхняць вельмі правыя групы ў Польшчы. «Моладзь верыць у свае ідэі, верыць, што робіць нешта добрае для краіны. На жаль, за ёй часта нехта стаіць, хто штурхае іх у дрэнным кірунку»- сказаў палітык для TOK FM.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках