28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Клімкін: Аб Дэбальцаве не дамовіліся

7
Павел Клімкін: Аб Дэбальцаве не дамовіліся

У Парыжы скончылася сустрэча ў нармандскім фармаце.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін адзначыў, што стораны не дасягнулі згоды, прынамсі, аб сітуацыі ў Дэбальцаве. А кіраўнік МЗС РФ наогул пакінуў сустрэчу датэрмінова.

Клімкін таксама адзначыў, што кіраўнікі МЗС на сустрэчы ў Парыжы змаглі дамовіцца ў важных тэхнічных момантах падтрымкі маніторынгавай місіі АБСЕ на ўсходзе Украіны, паведамляе Расейская служба Бі-бі-сі.

"Мы змаглі дамовіцца з нагоды некалькіх тэхнічных аспектаў, уключаючы важныя аспекты пра тое, як падтрымаць місію АБСЕ, аб тым, як узмацніць магчымасці гэтай місіі, вядома ж, падтрымліваючы замірэнне і адвод войскаў", - сказаў ён.

Як адзначыў паводле вынікаў перамоў французскі міністр замежных спраў Ларан Фабіюс, стораны заклікалі забяспечыць доступ АБСЕ ва ўсе раёны канфлікту і супрацоўнічаць з мэтай канчатковага адводу цяжкіх узбраенняў, а таксама да ўзмацнення мандату АБСЭ на паўднёвым усходзе Украіны.

З ягоных слоў, стораны гатовыя выступіць з адпаведнай ініцыятывай у рамках АБСЕ ў Вене, каб гэты мандат быў зацверджаны як мага хутчэй.

Як заявіў міністр замежных спраў ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер, сітуацыя на ўсходзе Украіне застаецца няўстойлівай, нягледзячы на зніжэнне ўзроўню гвалту. Кіраўнікі МЗС краін "нармандскай чацвёркі" дамовіліся зрабіць крокі для працягу на адзін год мандата місіі АБСЕ, заявіў ён. З ягоных слоў, адвод цяжкіх узбраенняў на ўсходзе Украіны павінен адбыцца цягам найбліжэйшых дзён.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў назваў карыснай сустрэчу кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі". "Гэта была карысная сустрэча", - сказаў Лаўроў пасля заканчэння перамоваў.

Ён папрасіў прабачэння, што быў вымушаны пакінуць сустрэчу, не дачакаўшыся заявы. Лаўроў патлумачыў гэта тым, што павінен вылецець у Маскву на сустрэчу з кіраўніком МКЧК.

Нагадаем, раней спікер МЗС Украіны Яўген Перабійніс паведаміў аб чаканні Украіны таго, што сустрэча міністраў замежных спраў у "нармандскім фармаце" ў Парыжы дазволіць узгадніць алгарытм спынення агню ў Данбасе.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках