27 красавiка 2024, Субота, 22:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Linkin Park збіраюцца ў Менск

5
Linkin Park збіраюцца ў Менск

Канцэрт амэрыканскага гурта Linkin Park можа адбыцца ў Менску ў канцы жніўня.

Арганізатары канцэрта пакуль не даюць афіцыйных камэнтароў, аднак абяцаюць, што заўтра з'явіцца анонс імпрэзы, паведамляе ultra-music.com.

Канцэрт у рамках The Hunting Party Tour можа адбыцца 27 жніўня. Першая частка тура ў падтрымку апошняга альбома Linkin Park пачалася яшчэ ў траўні мінулага года. Затым выступы працягнуліся ў лістападзе, а новая частка тура стартуе 9 траўня ў Лас-Вэгасе. Ужо пацверджаны выступы Linkin Park у Маскве (29 жніўня) і фінскім горадзе Ямсе (31 жніўня).

Амэрыканскі рок-гурт Linkin Park была заснаваны ў 1996 годзе. Калектыў стаў папулярны дзякуючы выдадзенаму ў 2000 годзе дэбютнаму альбому «Hybrid Theory». Лонгплэй увайшоў у топ-5 найвялікшых сусветных чартаў і быў прададзены накладам больш за 30 мільёнаў паасобнікаў. Наступны студыйны альбом «Meteora» паўтарыў поспех папярэдняга альбома, лідэруючы ў 2003 годзе ў чарце Billboard 200. Агулам у дыскаграфіі гурта значацца шэсць поўнафарматных альбомаў, агульны наклад якіх складае блізу 73 мільёнаў паасобнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках