28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаслаў Сікорскі: Мы завінаваціліся ўкраінцам у салідарнасці

4
Радаслаў Сікорскі: Мы завінаваціліся ўкраінцам у салідарнасці

Псіхалагічным бар'ерам для Захаду можа стаць узяцце Марыупаля, што будзе азначаць смерць дамоўленасцяў аб замірэнні.

Пра гэта сказаў маршалак Сэйма Польшчы Радаслаў Сікорскі, паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Newsweek Polska.

Паводле ягоных слоў, усе павінны жадаць тога, каб менскія дамоўленасці выконваліся, аднак узяцце Марыупаля можа стаць свайго кшталту псіхалагічным бар'ерам для Захаду.

"Я думаю, узяцце Марыупаля будзе азначаць смерць бягучага рэжыму спынення агню", - сказаў ён.

Са слоў Сікорскага, Расея павінна заплаціць за спробы падзелу Украіны і спробы ісці далей у кірунку меж NATO.

"Польшча вельмі зацікаўленая ў тым, каб Украіна паспяхова абараняла сябе ў вайне з Расеяй, ці хаця б дорага прадала ўласную скуру", - сказаў Сікорскі.

"Украінцы змагаюцца ў пярэднім пакоі Еўропы. Мы завінаваціліся ім у матэрыяльнай і духоўнай салідарнасці", - дадаў ён.

Кажучы аб магчымых пастаўках зброі Украіне, ён адзначыў, што ў гэтым пытанні існуе шмат праблем.

"Пастанова аб пастаўках зброі павінна быць добра прадуманая. Мяркуем, што мы гатовыя зрабіць гэта разам з іншымі дзяржавамі", - адзначыў маршалак Сэйма, піша "Еўрапейская праўда".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках