6 траўня 2024, панядзелак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ папярэдзіў Украіну аб скасаванні санкцый супраць чыноўнікаў Януковіча

5
ЕЗ папярэдзіў Украіну аб скасаванні санкцый супраць чыноўнікаў Януковіча

Еўрапейская служба замежнапалітычнай дзейнасці (ЕСЗД) папярэдзіла аб магчымым скасаванні санкцый супраць шэрагу былых украінскіх чыноўнікаў.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў народны дэпутат, намеснік кіраўніка фракцыі «Блок Партыі Парашэнкі» Мустафа Найем.

«Сярод названых прозвішчаў асобы якія падпалі пад санкцыі згодна з пастановай Рады ЕЗ №2014/119/CFSP і №2014/216/CFSP: Сяргей Клюеў, Дзмітрый Табачнік, Алена Лукаш, Віктар Януковіч (мал), Аляксандр Якіменка, Ігар Калінін, Аляксей Азараў.

Калі бліжэйшым часам не будуць пададзеныя дадатковыя звесткі аб іх злачынствах, ЕСЗД вымушаная будзе выключыць гэтыя асобы з санкцыйнага спісу.

Паводле паведамлення, самая слабая пазіцыя ва ўкраінскіх праваахоўных органаў датычная абвінавачванняў у адрас Аляксандра Якіменкі, Ігара Калініна і Мікалая Азарава», - піша ён.

Адносна Аляксандра Януковіча дагэтуль не пададзеныя звесткі аб асацыяванай сувязі ягоных даходаў і дывідэндаў са службовым становішчам бацькі. ЕСЗД паказвае, што для падаўжэння санкцый дастаткова звестак з адкрытых крыніц, у тым ліку і з журналісцкіх расследаванняў, якія неабходна афіцыйна перадаць еўрапейскім службам.

Па ўсім вышэйпералічаным справам ЕСЗД дала Украіне дадатковы час для збору звестак. Асобна паведамляецца аб пашырэнні базы абвінавачванняў дастатковых для падаўжэння санкцый. Санкцыі будуць падоўжаныя не толькі паводле абвінавачвання ў завалоданні дзяржаўнай маёмасцю, але і ў злоўжыванні службовым становішчам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках