6 траўня 2024, панядзелак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бакіевы дабудоўваюць яшчэ адзін асабняк у Ждановічах

45
Бакіевы дабудоўваюць яшчэ адзін асабняк у Ждановічах

У Беларусі сям'я збеглага экс-прэзідэнта Кыргызстана дабудоўвае яшчэ адзін асабняк у Ждановічах.

Пра гэта паведамляе сайт delo.kg.

Паводле звестак выдання, экс-прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў жыве ў наваколлі сталіцы - у пасёлку Раўбічы, дзе ён яшчэ тры гады таму купіў элітны катэдж за $2 мільёны. Ягоны брат і экс-кіраўнік Службы дзяржаховы Жаныш Бакіеў, як высветлілася, таксама пражывае ў іншым гарадку - у раёне Цнянкі на вуліцы Крывіцкай. «Мае дзве аўтамашыны маркі «Мэрсэдэс Бенц»- адну з менскімі дзяржнумарамі, іншую - з нумарамі прымежнай Смаленскай вобласці РФ», - піша газета.

«Магчыма, неўзабаве Жаныш Бакіеў пераедзе - менавіта для яго, як мяркуецца, цяпер будуецца дом у «Ждановічах», - піша штотыднёвік.

Як адзначаецца, брат збеглага прэзідэнта выязджае за межы Беларусі. «Вядома, што цягам 2014 ён як мінімум раз выязджаў у Расею і ў краіны Балтыі (у Літву і, магчыма, далей у Латвію)», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак выдання, у 2010 годзе Курманбек, Жаныш, Марат Бакіевы і іх семейнікі атрымалі афіцыйныя беларускія пашпарты. «Але вядома таксама, што, акрамя іх, яны атрымалі яшчэ і пашпарты на выдуманыя прозвішчы без афіцыйнай рэгістрацыі. Магчыма, за межы Беларусі Жаныш Бакіеў выязджае як раз паводле такога дакумента на чужое імя, каб не выклікаць у памежнікаў сумежных краін ніякіх падазрэнняў», - мяркуе аўтар.

Паведамляецца таксама, што Жаныш Бакіеў спрабуе наладзіць бізнэс у Беларусі, краінах Балтыі і Расеі. Ён, паводле звестак выдання, спрабуе выкупіць рынак будаўнічых матэрыялаў у Маскве, аформіўшы яго на падстаўных асоб з дапамогай якіх аселых у РФ Кыргызстанцаў.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках