Браніслаў Камароўскі: Польшча падтрымае адпраўку міратворцаў ААН ва Украіну
8- 25.02.2015, 14:47
- 5,001
Варшава гатовая даць згоду на адпраўку міратворчага кантынгенту на ўсход Украіны, але толькі ў выпадку спынення вайны ў Данбасе.
Пра гэта прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі заявіў у інтэрв'ю Polskie radio, піша ТАСС.
"Украіна можа разлічваць на нашу падтрымку ў рамках запыту аб міратворчых сілах ААН, калі Кіеў звернецца з такой просьбай", - заявіў ён.
Разам з тым, адзначае польскі лідар, ідэя аб міратворцах у зоне АТА і па яе перыметры будзе апраўданая толькі ў тым выпадку, калі там спыняцца ўзброеныя сутыкненні.
"Гэта не проста, бо міратворчыя сілы маюць сэнс, калі існуе замірэнне, а калі ідзе вайна, складана высылаць туды жаўнераў", - дадаў Камароўскі.
Раней падчас кансультацый Рады бяспекі ААН у Нью-Ёрку міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін заявіў, што Украіна настойвае на ўвядзенні міратворцаў ААН для ўстанаўлення міру ў Данбасе.
Фота: prezydent.pl