6 траўня 2024, панядзелак, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былой міс Турцыя пагражае турма за «абразу» Эрдагана

1
Былой міс Турцыя пагражае турма за «абразу» Эрдагана

Пракуратура Стамбула настойвае на прыцягненні мадэлі Мерве Буюксарач да крымінальнай адказнасці за абразы службовай асобы.

На думку пракуратуры, «Паэма пра правадыра», апублікаваная Буюксарач, якая з'яўляецца пародыяй на гімн Турцыі, утрымлівае абразы ў адрас прэзідэнта Раджэпа Таіпа Эрдагана, піша NEWSru.com.

Цягам апошніх гадоў у Турцыі ідзе абмежаванне свабоды слова, а таксама ўзмацняецца барацьба з сацыяльнымі медыя. Акрамя таго, судоваму пераследу падвергнуліся сотні людзей, якія ўдзельнічалі ў антыўрадавых дэманстрацыях

Абаронца мадэлі і экс-уладальніцы тытула «Міс Турцыя» заявіў у сераду, 25 лютага, што прыгажуні пагражае турэмнае зняволенне на тэрмін да двух гадоў за паведамленне ў сацыяльных сетках, якое пракуратура палічыла крытыкай на адрас прэзідэнта краіны Раджэпа Таіпа Эрдагана, паведамляе Yahoo News са спасылкай на AP.

Адвакат каралевы прыгажосці Эмрэ Тэлч паведаміў, што пракуратура Стамбула настойвае на прыцягненні мадэлі Мерве Буюксарач да крымінальнай адказнасці за абразы службовай асобы. Разглядаць пытанне пра далейшы лёс гэтай справы павінен суд.

У студзені гэтага года манекеншчыца Мерве Буюксарач, якая ў 2006 годзе была ўдастоеная кароны як самая прыгожая дзяўчына Турцыі, была выкліканая ў суд, каб даць тлумачэнні з нагоды паведамлення, апублікаванага ёю ў Instagram.

Цягам апошніх гадоў у Турцыі ідзе абмежаванне свабоды слова, а таксама ўзмацняецца барацьба з сацыяльнымі медыя. Акрамя таго, судоваму пераследу падвергнуліся сотні людзей, якія ўдзельнічалі ў антыўрадавых дэманстрацыях.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках