6 траўня 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Кваснеўскі: Суседзі Расеі справядліва асцерагаюцца «гібрыднай вайны»

Аляксандр Кваснеўскі: Суседзі Расеі справядліва асцерагаюцца «гібрыднай вайны»

Закаўказзе і краіны Балтыі могуць стаць наступнымі мішэнямі расейскай агрэсіі.

Пра гэта заявіў у праграме TVN24 былы прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі, піша партал Wpolityce.pl (пераклад - charter97.org).

З ягоных слоў, суседзі Расеі справядліва асцерагаюцца таго, што сцэнар «гібрыднай вайны» можа паўтарыцца на іх тэрыторыі. Аляксандр Кваснеўскі пераконваў, што Уладзімір Пуцін з 2005 года будуе сцэнар аднаўлення Расейскай імперыі.

«Тут няма ідэалогіі. Ён хоча стварыць моцны Еўразійскі саюз, у якім будзе дамінаваць Расея. Яму, вядома, для гэтага патрэбная Украіна. Напэўна, ён будзе думаць аб тым, каб далучыць і краіны Цэнтральнай Азіі. Мне здаецца, што ягоныя амбіцыі не скончыліся на Закаўказзі, значыць, Арменія - гэта яшчэ не канец. Мне здаецца, што Грузія разглядаецца ў гэтай стратэгіі, напэўна таксама і Азербайджан»- казаў Кваснеўскі.

Ён дадаў таксама, што ён задаволены пастановай Вялікай Брытаніі аб дапамозе Украіне, у тым ліку аб вайсковай падтрымцы.

«Камерон у палітычным сэнсе мае рацыю. Калі жадаем дапамагчы суверэнітэту Украіны, нам трэба дапамагчы інстытутам суверэннай Украіны, прынамсі - войску, паліцыі, памежнай варце»- падкрэсліў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках