6 траўня 2024, панядзелак, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раналда абвясціў аб аднаўленні кар'еры

1
Раналда абвясціў аб аднаўленні кар'еры

Двухразовы чэмпіён свету ў футболе Раналда абвясціў аб аднаўленні спартовай кар'еры.

Бразільскі нападнік будзе выступаць за амерыканскі клуб «Форт-Ладэрдэйл Страйкерс», паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Goal.com.

На гэты момант 38-гадовы форвард рыхтуецца паводле індывідуальнай праграмы, каб скінуць лішнюю вагу. З ягоных слоў, ён набраў яе праз захворванне шчытападобнай залозы. Футбаліст паведаміў, што ён будзе гатовы гуляць толькі ў плэй-оф Паўночнаамерыканскай футбольнай лігі (NASL), правядзенне якога намечанае на лістапад. Такім чынам, бразілец дапаможа «Страйкерс» у барацьбе за пуцёўку ў Вышэйшую лігу футбола ЗША (MLS).

Так як Раналда з'яўляецца і саўладальнікам клуба, ён таксама будзе ўдзельнічаць у розных мерапрыемствах, звязаных з развіццём каманды і прасоўваннем яе брэнда.

Першым разам бразілец скончыў прафесійную кар'еру ў 2011 годзе. Раналда неаднаразова прызнаваўся найлепшым гульцом планеты паводле версій розных аўтарытэтных арганізацый і выданняў. Ён з'яўляецца двухразовым чэмпіёнам свету ў футболе (1994, 2002) і двойчы станавіўся лаўрэатам прэстыжнай узнагароды «Залаты мяч». За сваю кар'еру футбаліст выступаў за такія каманды, як «Барселона», «Інтэр», «Рэал», «Мілан», ПСВ, і за нацыянальную каманду Бразіліі. Таксама нападнік атрымаў некалькі вядомых мянушак - Зубасцік і Феномен.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках