6 траўня 2024, панядзелак, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея вяртае ў Беларусь тоны гародніны і садавіны

7
Расея вяртае ў Беларусь тоны гародніны і садавіны

Расея працягвае вяртанне ў Беларусь садавіны і гародніны, увезеныя ў краіну з парушэннямі.

Як паведамляе ўправа Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей, у пункце папярэдняга паведамлення "Красны Камень" 20 лютага быў забаронены ўвоз свежых яблыкаў польскага паходжання. Груз вагой больш за 19 тон ехаў з Беларусі на адрас ТАА "КазБітЛагістык" (Казахстан) у суправаджэнні беларускага фітасанітарнага сэртыфіката. За парушэнне ўстаноўленай схемы руху транзітных грузаў па тэрыторыі Расеі прадукцыя вернутая экспарцёру, піша БелаПАН.

23 лютага аналагічнае парушэнне з'явілася прычынай вяртання 19 тон малдоўскіх яблыкаў з ППП "Красная Горка".

24-25 лютага ў гэтым пункце быў забаронены ўвоз на тэрыторыю РФ больш за 230 тон расліннай прадукцыі, якая рухалася з тэрыторыі Беларусі.

Так, больш за 58 тон бульбы, яблыкаў і груш перавозіліся ў суправаджэнні нядзейных рээкспартных фітасанітарных сэртыфікатаў. На 20 тонах беларускай морквы не было маркавальнай этыкеткі з патрэбнай інфармацыяй аб прадукцыі. Праз парушэнні ва ўкладанні фітасанітарных дакумэнтаў адпраўніку вярнулі 20 тон харчовай бульбы.

Акрамя таго, інспэктарамі ўправы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей было выяўлена, што больш за 135 тон падкаранціннай прадукцыі паходжаннем з Турцыі, Македоніі, Егіпта і Кітая суправаджаліся падробленымі фітасанітарнымі сэртыфікатамі гэтых краін.

Гэтыя парушэнні паслужылі падставай для вяртання названых тавараў адпраўнікам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках