29 красавiка 2024, панядзелак, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Брыдлаў: З Расеі ва Украіну ўжо перакінута больш за тысячу адзінак тэхнікі

2
Філіп Брыдлаў: З Расеі ва Украіну ўжо перакінута больш за тысячу адзінак тэхнікі

Украінскую мяжу перасекла ўжо больш за 1 тыс. адзінак вайсковай тэхнікі: танкі, бронетранспарцёры, цяжкая артылерыя.

Канфлікт, які развязала Расейская Федэрацыя на ўсходзе Украіны - гэта не часовая з'ява, якая сёння носіць глабальны характар. Гэта адзначыў галоўнакамандуючы хаўруснымі сіламі NATO ў Еўропе амерыканскі генерал Філіп Брыдлаў пасля слуханняў у Палаце прадстаўнікоў ЗША ў сераду, 25 лютага, паведамляе «Укринформ».

«У параўнанні толькі з мінулым годам, Еўропа сутыкаецца з зусім іншым і значна больш складаным асяроддзем бяспекі. Гэта глабальны, а не рэгіянальны выклік, які мае ўстойлівы, не часовы характар», - падкрэсліў генерал.

Ён адзначыў, што сёння ёсць вельмі пераканаўчыя довады таго, што руская артылерыя перасекла мяжу Усходняй Украіны на пачатковых этапах канфлікту, што было перададзена больш за тысячу адзінак расейскай вайсковай тэхнікі на тэрыторыю Украіны, у тым ліку танкі, бронетранспарцёры, цяжкая артылерыя, іншая вайсковая тэхніка.

«Яны былі выкарыстаныя на лініях фронту супраць украінскіх сіл», - падкрэсліў Брыдлаў.

Ён падкрэсліў, што гэтыя дзеянні ніяк не дапамагаюць аднаўленню нармальных стасункаў.

«Дзеянні значаць значна больш, чым словы. І тое, што мы бачым у зоне канфлікту, з'яўляецца рэваншызмам Расеі, якая не гуляе паводле міжнародных правілаў і не выконвае нормаў. Яе дзейнасць дэстабілізуе суседнія дзяржавы ў рэгіёне агулам, і, як я ўжо згадваў , мае глабальны ўплыў», - адзначыў генерал.

Нагадаем, 12 лютага лідары Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі дамовіліся аб спыненні агню ў Данбасе ад 15 лютага, аднак прынятыя ў Менску чарговыя дамоўленасці аб спыненні агню пастаянна парушаюцца. У прыватнасці, прарасейскія баевікі і войскі Расеі працягнулі наступ на горад Дэбальцава Данецкай вобласці.

Пры гэтым Расея сцвярджае, што не звязаная ніякімі абавязаннямі паводле Менскіх дамоўленасцяў, маўляў, з'яўляецца толькі іх «гарантам», але не ўдзельнікам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках