29 красавiка 2024, панядзелак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска ўгаварыла знаёмых узяць крэдыты на 600 мільёнаў і ўцякла ў Расею

3
Беларуска ўгаварыла знаёмых узяць крэдыты на 600 мільёнаў і ўцякла ў Расею

Следчыя ўпраўлення СК Менскай вобласці прааналізавалі найбольш папулярныя і тыповыя ашуканскія афёры.

Па-ранейшаму людзі часцей за ўсё трапляюцца на самыя простыя схемы, забываючыся на элементарныя спосабы засцярогі, піша onliner.by.

У Следчым камітэце прывялі некалькі прыкладаў. Цяпер расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 56-гадовай ураджэнкі Менскай вобласці, якая падазраецца ў махлярстве ў асабліва буйнай суме. Жанчына нібыта з нагоды развіцця свайго бізнэсу ўгаварыла блізу дзесятка знаёмых узяць для яе крэдыты, а адсоткі нібыта яна будзе пагашаць. За пару месяцаў з даверлівых грамадзян яна сабрала блізу 600 мільёнаў. Пацярпелыя самі аддавалі ёй грошы з узятых на яе просьбу крэдытаў. Калі банкі пачалі рабіць захады для спагнання грашовых сум з кліентаў, якія падпісалі з імі дамовы крэдытавання, падазраваная з'ехала ў Расею.

Падобным чынам дзейнічала махлярка ва Уздзенскім раёне. З 8 грамадзян яна атрымала блізу 450 мільёнаў рублёў.

- Жанчына ўвяла ў зман пацярпелых што да сваёй плацежаздольнасці, дастатковай для ажыццяўлення своечасовых штомесячных плацяжоў. Але паколькі для банка не цікавыя стасункі паміж сябрамі, калегамі, а важнае толькі прозвішча чалавека, які падпісаўся пад дамовай, прэтэнзіі сталі паступаць грамадзянам, якія аформілі на сваё імя крэдытныя дамовы, - кажуць у СК. - Памятайце, што, падпісаўшы крэдытную дамову, вы несяце прававую адказнасць. Вуснае пагадненне з чалавекам, які ўгаворвае ўзяць крэдыт для яго, як вядома, да справы не прышыеш.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках