29 красавiка 2024, панядзелак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Нарвэгіі рэарганізуюць праз расейскую пагрозу

Войска Нарвэгіі рэарганізуюць праз расейскую пагрозу

Нарвэгія правядзе рэарганізацыю узброеных сілаў, каб супрацьстаяць расейскай пагрозе.

Пра гэта заявіла міністарка абароны Нарвэгіі Інэ Эрыксэн Сёрэйдэ (Ine Eriksen Søreide) заявіла, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Guardian.

Са слоў Сёрэйдэ, Расея выводзіць з кансэрвацыі свае базы на Далёкай Поўначы, стварае там новыя брыгады і камандныя структуры, а самалёты расейскіх ВПС ўсё часцей заўважаюць ля меж Нарвэгіі.

«Яны не ўрываюцца ў нашу паветраную прастору, - адзначыла кіраўніца Мінабароны. - Але расейцы нарошчваюць далёкасць і колькасць палётаў». Міністарка заявіла, што Нарвэгія будзе павялічваць супрацоўніцтва з краінамі Балтыі і з Украінай. Акрамя таго, узброеныя сілы будуць істотна рэарганізаваны на выпадак «магчымага абвастрэння сітуацыі».

Нагадаем, 25 лютага кіраўнік Мінабароны РФ Сяргей Шайгу заявіў аб магчымасці абароны дзяржаўных інтарэсаў у Арктыцы сродкамі ўзброенай барацьбы. Са слоў міністра, Арктыка цяпер ператвараецца ў адзін з вядучых цэнтраў здабычы карысных выкапняў і магутны вузел транспартных камунікацый.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках