29 красавiка 2024, панядзелак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На таксіста ў Бабруйску напаў 19-гадовы пасажыр з нажом

6
На таксіста ў Бабруйску напаў 19-гадовы пасажыр з нажом

У Бабруйску кіроўца таксі атрымаў колата-рэзаныя раны ў выніку нападу на яго пасажыра.

Пра гэта паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Cледства выявіла, што ўвечары 19 лютага падазраваны наважыў завалодаць грашовымі сродкамі кіроўцы таксі. З гэтай мэтай ён узяў дома кухонны нож і адправіўся на стаянку таксі. Выбраўшы аўтамабіль «Фольскваген-Шаран», зламыснік папрасіў адвезці яго ў завулак Ганчарны. Даехаўшы да месца прызначэння, ён абраў малаасветленае, бязлюднае месца і запатрабаваў спыніцца. Пасля гэтага нанёс нажом некалькі ўдараў кіроўцу ў абсяг галавы і тулава.

Са слоў Салянюк, кіроўца зладзіў нападніку актыўны супраціў, што вымусіла злачынца пакінуць аўтамабіль і паспрабаваць уцячы. Кіроўца таксі паведаміў аб здарэнні ў міліцыю, апісаўшы прыкметы нападніка, а таксама самастойна звярнуўся па медыцынскую дапамогу ў шпіталь, паведаміла прадстаўніца УСК.

Неўзабаве падазраваны быў затрыманы супрацоўнікамі Бабруйскага аддзела дэпартамэнта аховы недалёка ад месца злачынства. Ім выявіўся раней не суджаны 19-гадовы мясцовы жыхар 1996 года нараджэння. У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле артыкулу «Спроба забойства, спалучаная з рабункам».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках