29 красавiка 2024, панядзелак, 11:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чытачка: Калі б не «Хартыя'97», дэкрэтных я б чакала да гэтага часу

4
Чытачка: Калі б не «Хартыя'97», дэкрэтных я б чакала да гэтага часу

Дапамогу ў доглядзе за дзіцем супрацоўніцы ААТ «Строммашына» выплацілі пасля публікацыі ліста на сайце.

Напачатку лютага чытачка charter97.org паскардзілася на затрымку дэкрэтнай дапамогі за снежань. Маці дваіх маленькіх дзяцей, супрацоўніца магілёўскага прадпрыемства ААТ «Строммашына» з віны працадаўцы трапіла ў складаную фінансавую сітуацыю: грошай няма і невядома, калі яны будуць, а ва ўсіх сацыяльных службах яе, як і дзясяткі іншых дэкрэтніц, проста «адфутбольваюць».

Мы апублікавалі скаргу чытачкі - і вынік не прымусіў сябе чакаць: грошы паступілі ў гэты ж дзень.

«Дэкрэтны за студзень ўсё-ткі выплацілі! З затрымкай у амаль два тыдні. Цяпер думаю, як сітуацыя складзецца за люты... Пакуль яшчэ нічога не пералічылі, і на заводзе грошай няма. Кожны дзень правяраю картку, але асаблівай надзеі нават не маю. Вось думаю, да каго потым звяртацца. Думаю, калі б не ваш сайт, я б яшчэ доўга чакала дапамогі за студзень!», - напісала чытачка.

Нагадаем, у краіне ўжо некалькі месяцаў запар паступаюць паведамленні аб пераводзе прадпрыемстваў на чатырох- і трохдзёнку, аб няпоўных выплатах заробкаў і аб іх памяншэнні, а таксама аб прымусовым выпраўленні ў адпачынак за свой кошт.

Акрамя гэтага, прэзідыум Беларускага прафзвязу работнікаў прамысловасці падвёў вынікі працы за 2014. Прынамсі, было агучана, што на прамысловых прадпрыемствах Беларусі колькасць працаўнікоў паменшылася больш чым на 10.000 чалавек. Больш за ўсё супрацоўнікаў страцілі такія прамысловыя гіганты, як ЗАТ «Атлант», ААТ «МАЗ», ААТ «Менскі маторны завод» і ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік». Усяго прайшлі праверкі ў 173 арганізацыях і было выяўлена 1184 парушэнні заканадаўства аб працы. Пра гэта паведаміў галоўны прававы інспектар працы Беларускага прафзвязу работнікаў прамысловасці Іван Ціпко.

Фота: wikimapia.org

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках