29 красавiка 2024, панядзелак, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінсувязі не дае спакою прыбытак Skype і Viber

54
Мінсувязі не дае спакою прыбытак Skype і Viber

Манетызацыю Skype і Viber у сетках беларускіх аператараў абмяркуюць да канца чэрвеня.

Узаемадзеянне аператараў электрасувязі і Skype, Viber і іншых сэрвісаў плануецца абмеркаваць да канца чэрвеня на чарговым пасяджэнні Грамадска-кансультатыўнай (экспэртнай) рады ў развіцці прадпрымальніцтва пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі, паведамляе БелТА.

На праведзеным пасяджэнні рады ўжо было разгледжанае пытанне манетызацыі асобных сэрвісаў і паслуг, што надаюцца з выкарыстаннем сетак электрасувязі. Паведамляецца, што ўніверсальнага механізму рэгулявання гэтых пытанняў у свеце пакуль няма, але існыя развязанні шмат у чым падобныя. "Адбыўся абмен меркаваннямі ў частцы выпрацоўкі адзіных падыходаў і аптымальнай пазіцыі ў рэгуляванні гэтых пытанняў у Беларусі з улікам міжнароднага досведу", - заявілі ў Мінсувязі.

У ведамстве мяркуюць, што актуальным пытаннем для захавання высокіх тэмпаў развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій з'яўляецца пошук кампрамісаў і дасягненне балансу інтарэсаў паміж аператарамі электрасувязі, якія нясуць наўпроставыя выдаткі на эксплуатацыю і развіццё інжынернай інфраструктуры, і іншымі пастаўшчыкамі паслуг, якія выкарыстоўваюць іх сеткавыя рэсурсы для доступу да сваіх кліентаў (гаворка якраз пра сэрвісы Skype і Viber).

Нагадаем, раней аб жаданні манетызаваць паслугі Skype і Viber заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках