29 красавiка 2024, панядзелак, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаткавікі Віцебска абвясцілі паляванне на прадпрымальнікаў

24
Падаткавікі Віцебска абвясцілі паляванне на прадпрымальнікаў

На рынках горада ні дня не абыходзіцца без ахвяры падатковай, камітэта ў стандартызацыі або АБЭЗ.

Індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска, які працуе ў ГЦ «Мега» распавёў charter97.org аб тым, як ідуць справы ў ІП у ягоным горадзе.

«Штодня як сычы ў гандлёвым цэнтры прашморгваюць то супрацоўнікі падатковай, то камітэта ў стандартызацыі, то аддзела ў барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Без ахвяры і канфіскацыяў яшчэ не сыходзілі! Напрыклад, 20 лютага ў адзін дзень у адным ГЦ былі два чалавекі з падатковай інспекцыі і чатыры з АБЭЗ», - распавёў ён.

Сам прадпрымальнік закрывацца 1 сакавіка не будзе, але не выключае, што гэта не найлепшая пастанова, бо ў людзей грошай няма і гандаль ужо цяпер ідзе слаба.

«Што рабіць з першага чысла ніхто не ведае... Многія закрываюцца ў чаканні «цуду». Я ж планую працаваць, хоць пакупніцкая здольнасць у насельніцтва знізілася амаль да нуля», - кажа прадпрымальнік.

Нагадаем, таксама паступаюць паведамленні з іншых рэгіёнаў. Так, 1 сакавіка рынкі Берасця апусцеюць.

Форум індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся напярэдадні ў Менску, не развязаў галоўнай задачы, якая стаяла перад ягонымі ўдзельнікамі - адтэрмінаваць уваходжанне ў дзеянне ўказа Лукашэнкі №222, які абавязвае мець з 1 сакавіка суправаджальныя дакументы на кожную адзінку тавару. Гандляваць без належных суправаджальных дакументаў праз тыдзень будзе забаронена. У выпадку парушэнняў прадпрымальнікаў будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца. Ужо цяпер праходзяць масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

Прадстаўнікі галіны канстатуюць, што ў выніку тысячы прадпрымальнікаў будуць вымушаныя спыніць дзейнасць, бо аптовыя базы ў Расеі, дзе ў асноўным і затаварваюцца беларусы, працуюць без сертыфікатаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках