29 красавiка 2024, панядзелак, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арганізатары і выканаўцы тэракту ў Харкаве затрыманыя

7
Арганізатары і выканаўцы тэракту ў Харкаве затрыманыя

СБУ і МУС Украіны затрымалі асоб, якія маюць дачыненне да тэракту ў Харкаве 22 лютага.

Пра гэта паведаміў сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандр Турчынаў, паведамляе прэс-служба ведамства.

З ягоных слоў, сёння ў выніку спецаперацыі, праведзенай у Харкаве, былі затрыманыя яшчэ пяць удзельнікаў тэрарыстычнай групоўкі.

"У іх канфіскавалі зброю і боепрыпасы, у тым ліку пластыд, дэтанатары да выбухоўкі і гранаты", - сказаў Турчынаў, дадаўшы, што сярод затрыманых ёсць "як арганізатар злачынства, так і непасрэдныя выканаўцы тэракту".

"Акрамя таго, яшчэ два злачынцы, звязаныя з гэтай групоўкай, былі затрыманыя супрацоўнікамі МУС у Марыупалі, дзе імі рыхтаваўся тэракт. Падчас затрымання канфіскавана 10 кілаграмаў трацілу", - дадаў сакратар РНБА.

Раней дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка паведаміў, што за тэрактам у Харкаве стаіць групоўка "Харкаўскія партызаны", якія бралі на сябе, прынамсі, і выбух у Маскоўскім райсудзе 19 студзеня.

Як вядома, у выніку тэракту ў Харкаве загінулі 4 чалавекі, а 11 - атрымалі раненні. У горадзе ўведзены найвышэйшы ўзровень тэрарыстычнай пагрозы і пачатае правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі. Паводле інфармацыі СБУ некаторыя з тэрарыстаў праходзілі падрыхтоўку на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі і каардынавалі свае дзеянні непасрэдна з тэрарыстычнай ДНР.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках