29 красавiка 2024, панядзелак, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю забараніў працу міні-кавярні «Сайгон» на рынку «Ждановічы»

41
Мінгандлю забараніў працу міні-кавярні «Сайгон» на рынку «Ждановічы»

Праца дзевяці міні-кавярняў «Сайгон», размешчаных на тэрыторыі рынку «Ждановічы», прыпыненая з 26 лютага.

Такая пастанова прынятая Міністэрствам гандлю, піша БелаПАН.

У выніку праверак выяўленыя факты рэалізацыі прадукцыі з мінулымі тэрмінамі прыдатнасці на суму звыш 18 млн рублёў. Пры гэтым, як адзначаецца ў паведамленні Мінгандлю, большую частку склала прадукцыя ўласнай вытворчасці, тэрміны рэалізацыі якой - ад 6 да 24 гадзін.

Сярод іншых парушэнняў: невыкананне парадку кантролю якасці і бяспекі выпускаемай прадукцыі, выкарыстанне неправеранага вагавымяральнага абсталявання, парушэнне ўстаноўленага парадку рэкламы алкагольных напояў, невыкананне рэжыму працы і іншыя.

Кіраўніцтву ТАА «Сайгон» адведзена 12 дзён на ліквідацыю выяўленых парушэнняў.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках