29 красавiка 2024, панядзелак, 11:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз падаў чацвёрты пазоў у СГА супраць Расеі

2
Еўразвяз падаў чацвёрты пазоў у СГА супраць Расеі

Еўракамісія падала пазоў у СГА супраць Расеі праз падвышэнне ўвазных мыт на пастаўку паперы, пальмавага алею, лядоўняў і маразільняў.

Пазоў Еўракамісіі ўтрымлівае запыт аб фармаванні панэлі арбітраў, паведамляе ТАСС са спасылкай на Bloomberg.

Упершыню ЕЗ падаваў пазоў з гэтымі ж прэтэнзіямі ў кастрычніку 2014 года. У мінулай заяве Еўразвяз абвінавачваў Расею ў тым, што уведзеныя ёю мыты значна перасягаюць дазволеныя на некалькі тыпаў прадукцыі.

У матэрыялах ЕК адзначалася, што пасля ўступлення ў СГА Расея пераважна захоўвае свае імпартныя мыты ніжэйшымі за межы, зафіксаваных у дакументах аб далучэнні. Тым не менш, па-ранейшаму сума мытаў на шэраг тавараў перасягае ўзроўні, пазначаныя ў дамове. У ЕК падкрэслівалі, што такая сітуацыя тычыцца некаторых тавараў, якія цікавяць ЕЗ.

На думку ЕК, парушэнні выяўляюцца альбо непасрэдна ў перавышэнні стаўкі (напрыклад, мята 15% замест абумоўленых 5%), альбо "у фіксаванні мінімальнай сумы, якая павінна быць выплачаная, нават калі гэта не адпавядае ўзгодненай стаўцы мыты, вымеранай у адсотках ад кошту прадукту".

Гэта ўжо чацвёрты пазоў ЕЗ у дачыненні да Расеі ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі, да якой РФ далучылася ў жніўні 2012 года. Першае расследаванне было пачатае ў 2013 годзе ў дачыненні да ўтылізацыйнага збору на аўтамабілі замежнай зборкі, а ў пачатку красавіка 2014 года Еўразвяз падаў пазоў супраць Расеі ў сувязі з забаронай на пастаўкі свініны з Еўропы. Трэці пазоў тычыўся расейскіх антыдэмпінгавых увазных мыт у дачыненні да лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў з Нямеччыны ды Італіі.

Расея, у сваю чаргу, у снежні 2013 падала пазоў да ЕЗ аб энэргакарэктаванні, а ў красавіку гэтага года - аб трэцім энэргапакеце Еўразвязу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках