29 красавiка 2024, панядзелак, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Сіракузы

1
Алесь Бяляцкі стаў ганаровым грамадзянінам Сіракузы

26 лютага гарадскія ўлады Сіракузы прысвоілі беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму ганаровае грамадзянства.

Пра гэта былы палітвязень паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«26 лютага. Сіцылія. Мэр Сіракузы, «глрада міру і правоў чалавека», Джанкарла Гароца прысвойвае ганаровае грамадзянства Сіракузы беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму», - напісаў ён.

Пастанова аб прысваенні Алесю Бяляцкаму звання Ганаровага грамадзяніна Сіракузы з прапановы гарадскога мэра, была аднагалосна прынятая дэпутатамі ў выніку галасавання 11 лістапада 2014. Дэпутаты наважылі, што беларускі праваабаронца «напоўніцу ўпісваецца і адпавядае» культурным традыцыям горада Сіракузы, які быў абвешчаны «горадам міру і правоў чалавека», паведамляе сайт ПЦ «Весна».

Гэта падкрэсліваецца ў высновах дэпутатаў муніцыпалітэта, якія яны прынялі, «разгледзеўшы заяву кіраўніка горада аб наданні ганаровага грамадзянства Алесю Бяляцкаму, старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна», уважаючы, што ён быў неабгрунтавана арыштаваны і прыцягнуты да прымусовай працы, улічваючы, што ён быў прызнаны Amnesty International вязнем сумлення і з'яўляецца мужным абаронцам правоў чалавека і напоўніцу ўпісваецца і адпавядае культурным традыцыям нашага горада, які быў абвешчаны «горадам міру і правоў чалавека».

Алесь Бяляцкі наведаў Сіракузы ў рамках свайго візіту ў Італію, арганізаванага нацыянальным аддзяленнем праваабарончай арганізацыі Amnesty International, актывісты якога актыўна падтрымлівалі беларускага праваабаронцу ў час ягонага палітычна матываванага зняволення ў 2011-2014 гадах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках