29 красавiка 2024, панядзелак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэс ЗША ўнесены законапраект аб вайсковай дапамозе Украіне

8
У Кангрэс ЗША ўнесены законапраект аб вайсковай дапамозе Украіне

У Кангрэс ЗША ўнеслі законапраект аб выдзяленні Украіне вайсковай дапамогі на 1 млрд даляраў.

Чальцы палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША рэспубліканец Мэк Торнбэры і дэмакрат Адам Сміт падалі на разгляд калегаў законапраект, які прадугледжвае пастаўкі рознага тыпу зброі Украіне.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на апарат амерыканскага заканадаўчага органа.

Торнбэры з'яўляецца старшынём, а Сміт - старэйшым дэмакратам камітэта ніжняй палаты Кангрэсу ў справах узброеных сілаў. Акрамя іх пад дакументам свой подпіс паставілі яшчэ 28 парламентарыяў.

Паводле тэксту ўнесенага законапраекта, міністру абароны ЗША даецца права, каардынуючы дзеянні з дзяржсакратаром, «надаць дапамогу, у тым ліку навучанне, тэхніку, зброю абарончага прызначэння, лагістычную падтрымку, забеспячэнне, абслугоўванне, тэхнічнае забеспячэнне войску і сілам бяспекі Украіны». Кіраўнік Пентагона будзе валодаць такім правам да 30 верасня 2017 года.

Аўтары ўдакладняюць, што ўсе пералічаныя тыпы дапамогі павінны быць нададзеныя Кіеву для «абароны сваёй суверэннай тэрыторыі ад замежнай агрэсіі» і «забеспячэння ўмоў для мірнага ўрэгулявання ў мэтах спынення канфлікту». На гэта прапануецца вылучыць $1 млрд.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках