29 красавiка 2024, панядзелак, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзервіcт: На зборах нас змушалі глядзець расейскія каналы і тэлебачанне «ЛНР»

37
Рэзервіcт: На зборах нас змушалі глядзець расейскія каналы і тэлебачанне «ЛНР»

На вайсковых зборах у канцы 2014 года рэзервістам распавядалі пра «нацыстаў ва Украіне» і «правакацыі NATO».

Пра гэта «Нашай Нiве» паведаміў Зміцер Канявец, які праходзіў вайсковыя зборы ў канцы 2014 года.

Прынамсі, ён апісаў, што адбывалася падчас «палітінфармацыі» на зборах.

«Клуб, сотні галоў павернутыя ў бок вялікага экрана, дзе транслююцца кадры тэлебачання тэрарыстаў «ЛНР». Бадзёрым голасам вырадак з каскай «Прэса» паведамляе пра «апошнія хвіліны жыцця ўкраў», вядзе агонь батарэя «Градаў»... Манатонны закадравы голас пачынае аповед аб крывадушным Захадзе, які зламысна арганізаваў пункты нестабільнасці, каляровыя рэвалюцыі, фашысцкія рухі ля нашага парога. На фоне карцінкі з нацыянальнымі беларускімі і ўкраінскімі сцягамі. Затым пачынаюць казаць пра мясцовых «адмарозкаў», «пятую калону», якую рыхтуюць «Бандэра-нацысты» на базах недружалюбнай сёння Украіны...

Замбаванне ідзе поўным ходам, льюцца памыі і ахінея, мігцяць карцінкі, дэманструюцца кадры з Майдана, манатонны голас працягвае грузіць міксам спаражненняў БТ (частка пра апазіцыю) і тэлеканалаў «Расея/НТВ» (усё астатняе). У зале чуецца задаволены гул, большасць такая трактоўка падзей цалкам задавальняе, найбольш уражаныя ўхвальна махаюць галовамі. Слова бярэ зампаліт, яшчэ раз нагадвае, што «NATO не спіць, рыхтуюцца правакацыі, хутчэй за ўсё, яны будуць у раёне Гародні або Берасця, нашай з вамі задачай у выпадку буйнамаштабнай вайны будзе ўтрыманне пазіцый да прыходу саюзнага войска Расеі, прыдаткам якой, па сутнасці (ну вы самі разумееце), мы з'яўляемся», - падзяліўся ён уражаннямі.

Нагадаем, у канцы 2014 года ў Беларусі праходзіў незвычайна актыўны заклік рэзервістаў на зборы.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках