28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны хуліган у Бабруйску страляў у ахоўніка крамы

5
П'яны хуліган у Бабруйску страляў у ахоўніка крамы

Хуліган двойчы стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў ахоўніка прадуктовай крамы.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства ўнутраных спраў.

Вечарам 26 лютага вартавыя парадку не далі схавацца хулігану, які страляў у ахоўніка прадуктовай крамы. Злачынства было ўчыненае а 22.15 на цэнтральнай вуліцы горада. Двое п'яных хлопцаў зайшлі ў краму «за дадаткам». Разлічваючыся за прадукты, адзін з іх прад'явіў прэтэнзіі да касіркі, што тая нібыта павольна абслугоўвае кліентаў. Слова за слова - і незадаволены пакупнік прадэманстраваў ручку пісталета, намякнуўшы, што не варта з ім спрачацца.

Дзяўчына не разгубілася і папрасіла ахоўніка разабрацца з кліентам. Аднак маладзён не сунімаўся і, у рэшце, двойчы стрэліў з пнеўматычнага пісталета ў ахоўніка, параніўшы вока і вуха. Прадавачка адразу ж выклікалі міліцыю. Хуліган паспрабаваў уцячы, але быў затрыманы супрацоўнікамі Дэпартамента аховы.

Цяпер 20-гадовы бабруйчанін змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання, у дачыненні да яго распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт. 339 КК (учыненне асабліва злоснага хуліганства). За злачынства з улікам мінулых судзімасцяў за крадзеж, хуліганства і рабаванні маладому чалавеку пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 10 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках