29 красавiка 2024, панядзелак, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Міністэрстве культуры не стае грошай на помнікі Барадуліну, Быкаву і Бураўкіну

14
У Міністэрстве культуры не стае грошай на помнікі Барадуліну, Быкаву і Бураўкіну

Але гэтае пытанне «трымаюць у галовах» і, магчыма, яго развяжуць у 2016 годзе.

Міністар культуры Беларусі Барыс Святлоў прызнаўся, што помнікі Рыгору Барадуліну, Васілю Быкаву і Генадзю Бураўкіну сёлета ўсталяваныя не будуць. Пра гэта чыноўнік распавёў падчас прэс-канферэнцыі, патлумачыўшы непаразуменне цяжкім эканамічным становішчам у краіне, паведамляе "Еврорадио".

«Тое, што гэтае пытанне ёсць, што яно абмяркоўваецца, разглядаецца і будзе ў выніку развязанае, я магу вам дакладна сказаць, - каментуе Барыс Святлоў. - Што датычыцца канкрэтнага тэрміну, то гэта залежыць ад грошай, вы ведаеце сённяшняе фінансавае і эканамічнае становішча. Гэта можа быць і год, і два, і тры. Дакладна я вам нічога не скажу, таму што калі я даю абяцанні, то яны павінны быць падмацаваныя грашыма. Але ў 2015 годзе грошай на гэта ў мяне не будзе. Давайце спадзявацца, што ў 2016-м у нас гэта атрымаецца».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках