29 красавiка 2024, панядзелак, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Кыргызстана: Менск выгароджвае праблему ўкрывальніцтва крыміналу

5
МЗС Кыргызстана: Менск выгароджвае праблему ўкрывальніцтва крыміналу

Беларусь павінна выконваць прынятыя на сябе міжнародныя абавязанні і выдаць Бакіевых.

Міністэрства замежных спраў Кыргызстана ўважае заяву беларускага МЗС ад 27 лютага чарговым «пацвярджэннем намеру» афіцыйных органаў Беларусі «любымі сродкамі выгарадзіць і абараніць злачынцаў, асуджаных у Кыргызстане за ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку Жаныбека Бакіева», паведамляе БелаПАН.

«МЗС Кыргызстана вымушаны зноў падкрэсліць, што афіцыйны Менск не павінен выгароджваць праблему ўкрывальніцтва кыргызскага крыміналу на тэрыторыі Беларусі», - гаворыцца ў заяве кіргізскай замежнапалітычнай установы.

«Цалкам недарэчна гучаць таксама спасылкі беларускага боку на паняцця «цывілізаванасці дзяржавы», «захаванне правоў сваіх грамадзян», «справядлівай судовай абароны» і «спецыфічнага падыходу да правасуддзя», - адзначылі ў МЗС Кыргызстана. - Тым больш, у святле вядомых сусветнай супольнасці фактаў, якія стварылі ўстояны імідж адпаведных органаў Рэспублікі Беларусь, у выніку чаго іх кіраўнікоў не прымаюць у большасці цывілізаваных краін свету».

Ва ўстанове таксама адзначылі, што заява прэзідэнта Кыргызстана Алмазбека Атамбаева ад 26 лютага выказвае «заклапочанасць у сувязі з невыкананнем беларускім бокам міжнародных абавязанняў» і не ўтрымлівае абразлівых выказванняў у адрас Беларусі, а наадварот, прасякнутая павагай да беларускага народа і ягонай гісторыі, надзеяй на разуменне праблемы і пераход да канструктыўнага супрацоўніцтва ў частцы выдачы і крымінальнага пераследу злачынцаў, іншых асоб, якiя адшукваюцца».

«Міністэрства замежных спраў Кыргызскай Рэспублікі падкрэслівае, што Рэспубліка Беларусь павінна выконваць прынятыя на сябе міжнародныя абавязанні, і зноў заклікае беларускі бок да канструктыўнага дыялогу ў імя інтарэсаў дружалюбных народаў нашых краін», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 26 лютага прэзідэнт Кыргызстана Алмазбек Атамбаеў адрэагаваў на інфармацыю пра забойства крымінальнага аўтарытэта з Кыргызстана Алмамбета Анапіяева (працэдура ідэнтыфікацыі асобы працягваецца), труп якога быў знойдзены ў Менску 18 лютага. На думку Атамбаева, за гэтым забойствам стаіць Жаныбек Бакіеў - брат былога кіраўніка Кыргызстана Курманбека Бакіева.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках