29 красавiка 2024, панядзелак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За фотаздымак чыгуначнага вакзала міліцыя можа затрымаць на тры гадзіны

46
За фотаздымак чыгуначнага вакзала міліцыя можа затрымаць на тры гадзіны

У новым дакуменце міліцыі гаворыцца, што нельга фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі.

- У чацвер вечарам я фатаграфаваў будынак Акадэміі навук у Менску, выйшаў ахоўнік і сказаў, што здымаць нельга. На пытанне: «Чаму?» - Выклікаў нарад міліцыі, які даставіў мяне ў Першамайскае РУУС. Сказалі, будуць высвятляць маю асобу тры гадзіны, хоць пашпарт быў пры сабе, - распавядае супрацоўнік рэдакцыі «Комсомольской правды в Беларуси» Зміцер Ласько. - У аддзяленні заявілі, што 25 лютага выйшла новая пастанова, паводле якой забаронена здымаць адміністрацыйныя будынкі, у тым ліку Акадэмію навук.

У выніку Ласько больш за тры гадзіны правёў у аддзяленні міліцыі. У яго праверылі кожны здымак у фотаапараце, узялі тлумачальную і адпусцілі.

Ніколі раней будынак Акадэміі навук не быў пад забаронай. Так, сапраўды, нельга здымаць будынку КДБ, вайсковыя аб'екты. Але вось каб Акадэмію навук?

Журналісты наважылі даведацца: няўжо і праўда больш нельга будзе фатаграфавацца на фоне славутасцяў?

- Выйшла ўказанне намесніка міністра МУС Мельчанкі (Мікалая Мельчанкі, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі МУС), але яно ўнутранае, і я распавесці не магу. Калі супрацоўнік будзе акрэдытаваны і будзе з нашай здымачнай групай, то праблем не ўзнікне, - пракаментаваў Юрый Баранаў, намеснік начальніка Першамайскага РУУС.

- Так што цяпер нельга здымаць?

- Ва ўказанні пералічаныя будынка дзяржорганаў рознага роду. Вось цяпер чытаю яго, тут сказана, што нельга здымаць чыгуначны вакзал, паветраныя судны. Пра тэатры нічога не сказана.

- Калі я хачу зрабіць здымак не як журналіст, а як звычайны пасажыр на фоне вакзала? Мяне таксама затрымаюць?

- Правераць асобу чалавека: хто? што? чаму здымае? На чыгуначным вакзале ёсць супрацоўнікі міліцыі, якія нясуць службу, яны разбяруцца з гэтым грамадзянінам.

Тое, што выйшла новая пастанова, газеце таксама пацвердзіла іншая крыніца ў праваахоўных органах. Аднак, пакуль яна ёсць не ва ўсіх аддзяленнях ў міліцыі. А там, дзе яе атрымалі, чакаюць дадатковых тлумачэнняў: якія аб'екты ўсё ж такі забаранілі здымаць і як дзейнічаць з людзьмі, якія наважылі зрабіць здымак адміністрацыйнага будынка.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках