29 красавiка 2024, панядзелак, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Досе

8
Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Досе

Ейнай перамозе пляскаў у ладкі Дэвід Бэкхэм.

Вікторыя Азаранка ў паўфінальным матчы турніру ў Досе ў трох сэтах перамагла амэрыканку Вінус Уільямс - 2:6, 6:2, 6:4. Гэта першая ў кар'еры перамога беларускай тэнісісткі над Уільямс-старэйшай. У фінале Вікторыя Азаранка сустрэнецца з чэшкай Люсі Шафаржавай (№15 СТА), піша «Прессбол».

Вікторыя Азаранка (48 СТА, Беларусь, WC) - Вінус Уільямс (17 ВТА, ЗША, 7) - 2:6, 6:2, 6:4

Знакаміты ангельскі футбаліст Дэвід Бэкхэм наведаў матч паўфіналу тэніснага турніру ў Досе, у якім беларуска сустракаецца з амэрыканкай. За гульнёй ён сачыў у таварыстве мясцовых шэйхаў. У нейкі момант тэлекамеры паказвалі Дэвіда Бэкхэма не радзей, чым тэнісістак. Невядома, каго падтрымліваў футбаліст, але перамозе Азаранкі ён пляскаў у ладкі. А калі пасля матчу вядоўца паведаміў, што на трыбуне за ёй назіраў Дэвід Бэкхэм, яна сказала:

- Я старалася паказаць не толькі добры тэніс, але і футбольныя здольнасці. Спадзяюся, вам спадабалася.

Дэвід Бэкхэм у адказ усміхнуўся, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Раней, 26 лютага, у трэцім коле беларуская тэнісістка перамагла пятую ракетку свету Каралін Вазняцкі з Даніі - 6:3, 6:1.

Азаранка перамагала на турніры ў Досе ў 2012 і 2013 гадах. У мінулым сэзоне яна прапусціла спаборніцтвы праз траўму.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках