Вікторыя Азаранка: Радая, што захавала веру ў перамогу
2- 28.02.2015, 10:29
- 8,097
Беларуская тэнісістка расказала, як удалося пераламаць ход матчу з Вінус Уільямс.
Вікторыя Азаранка дала інтэрв'ю «Прессболу» пасля матчу з амерыканкай.
- Ведаеце, часам цяжка знайсці правільныя словы, каб выказаць свае пачуцці. Для гэтага найлепш падыходзіць мова цела. Менавіта так цяпер я сябе адчуваю! - сказала яна.
- Ты ўпершыню ў кар'еры перамагла Вінус Уільямс.
- Так, яна ніколі не аддае матчы лёгка. Гэтую сустрэчу Вінус таксама пачала вельмі добра - я проста не ведала, што рабіць. Мне давялося нешта мяняць у сваёй гульні, прымаць нестандартныя пастановы падчас сустрэчы. Я радая, што засталася ў гульні - захавала канцэнтрацыю, веру ў перамогу і здабыла перамогу.
- Што ты сказала сабе ў перапынку пасля першага сэту?
- Табе трэба гуляць крыху лепш, інакш зусім хутка ты пойдзеш дадому. Вінус ганяла мяне направа і налева па корце, я сапраўды не ведала, як з гэтым змагацца. Я адчувала, быццам гуляю значна больш павольна, чым спаборніца. Я прапусціла некалькі цалкам выдатных удараў. Але ў другім сэце я ўзяла гульню пад свой кантроль - і гэта вялікае дасягненне.
- Што скажаш пра сваіх заўзятараў, якія падтрымліваюць цябе ў Досе?
- Шчыра дзякую! Вы файныя! Асабліва, вось гэтыя хлопцы, якія сядзяць на гэтай трыбуне. Вы падтрымліваеце мяне цягам усяго турніру ў кожным матчы і ствараеце фантастычную атмасферу.
- Можа, ведаеш, што сёння за тваёй гульнёй з трыбун назіраў Дэвід Бэкхэм?
- Спадзяюся, ён застаўся задаволены ўбачаным матчам. Я паспрабавала прадэманстраваць свае футбольныя здольнасці. Спадзяюся, Дэвід гэта заўважыў!