5 траўня 2024, Нядзеля, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сетка «Еўраопт» адкрыла бясплатныя аўтобусныя маршруты

7
Сетка «Еўраопт» адкрыла бясплатныя аўтобусныя маршруты

За некалькі тыдняў студзеня найбуйнейшым беларускім рэтэйлерам ў дзесяці раёнах Беларусі адкрыты 16 бясплатных аўтобусных маршрутаў.

Яны дастаўляюць жыхароў аддаленых вёсак у раённыя цэнтры - проста да крамаў "Еўраопта", паведамляе БелТА.

Фірмовыя аўтобусы найбуйнейшага рэтэйла з'явіліся ў Браславе, Ветцы, Ельску, Хойніках, Нароўлі, Слоніме, Валожыне, Уздзе, Старых Дарогах, Клімавічах. Працуюць маршруты ад двух да чатырох раз у тыдзень, а за дзень, як правіла, аўтобусы паспяваюць зрабіць тры рэйсы. Праезд у раённы цэнтр для вяскоўцаў бясплатны.

Штодня аўтобусы сеткі "Еўраопт" перавозяць блізу 550 пасажыраў. На маршрутах працуюць машыны маркі "Радзіміч" беларускай вытворчасці змяшчальнасцю 40 чалавек.

Генеральны дырэктар сеткі "Еўраопт" Філіп Арцёменка падкрэсліў, што ініцыятыва кампаніі носіць, перш за ўсё, сацыяльны характар. "Гэта наш жэст добрай волі для вяскоўцаў, калі хочаце - сацыяльны праект, якім мы не толькі паляпшаем гандлёвае абслугоўванне ў вёсках, але і проста робім жыццё на вёсцы трохі больш прыемным і камфортным", - адзначыў кіраўнік кампаніі.

Паводле Філіпа Арцёменкі, сетка "Еўраопт" і надалей гатова актыўна працаваць у вёсцы. Як неаднаразова падкрэслівалася, пры наяўнасці замовы з боку мясцовай улады стацыянарныя крамы могуць быць пабудаваныя ў вёсках з насельніцтвам ад 500 чалавек, а ў астатніх населеных пунктах гандлёвае абслугоўванне можа быць забяспечана з дапамогай аўтакрам. Праграма падвозу пакупнікоў з сельскай мясцовасці дазволіць жыхарам беларускай глыбінкі лепш адчуць перавагі сучаснага гандлёвага сэрвісу, узмоцніць канкурэнцыю ў сферы мясцовага рознічнага гандлю.

Як паведаміў Філіп Арцёменка, на сённяшні момант кампаніяй распрацоўваюцца новыя маршруты па сельскіх населеных пунктах у розных рэгіёнах краіны, якія могуць быць адкрытыя ўжо бліжэйшым часам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках