5 траўня 2024, Нядзеля, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АПЕК рыхтуецца да паніжэння коштаў нафты да $30

4
АПЕК рыхтуецца да паніжэння коштаў нафты да $30

Нафта можа патаннець да $30-35 за барэль праз слабы попыт і рост запасаў.

Як паведамляе Reuters, на нарадзе ў Вене прадстаўнік адной з нафтаздабываючых краін Персідскага заліва заявіў, што нізкія кошты ўплываюць на інвестыцыі ў шэраг кампаній, занятых здабычай сланцавай нафты. У доўгатэрміновым перыядзе гэта будзе мець уздзеянне на аб'ём нафтаздабычы, піша "Лiга.нет".

"Кошты стабілізуюцца прыкладна ад $40 да $45, але сусветная эканоміка не занадта моцная, а запасы нафты агромністыя", - адзначыў удзельнік нарады.

Іншая крыніца ўказала на "абнадзейлівыя фактары" для нафтавых коштаў - у прыватнасці, некаторае скарачэнне здабычы ў ЗША і Канадзе. На яе думку, пастанова АПЕК аб захаванні ранейшага ўзроўню здабычы ў лістападзе была правільнай, і, хоць была для некаторых хваравітай, у выніку давяла сваю эфектыўнасць, піша "Росбалт".

Разам з тым на нарадзе не абмяркоўваецца палітыка ў дачыненні да аб'ёмаў нафтаздабычы. Пастанова аб гэтым прымаецца на ўзроўні міністраў, якія збяруцца для гэтай мэты не раней 5 чэрвеня.

Нагадаем, раней у кіраўніцтве АПЕК заяўлялі, што кошты нафты дасягнулі максімальна нізкага ўзроўню. У канцы студзеня генеральны сакратар АПЕК Абдала аль-Бадры выказаў меркаванне, што пры адсутнасці інвестыцый у здабычу праз тры-чатыры гады наступіць дэфіцыт нафты, і яна падаражэе да $200 за барэль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках