29 красавiка 2024, панядзелак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне на рынку нафты прадоўжылася пасля кароткачасовага росту

5
Падзенне на рынку нафты прадоўжылася пасля кароткачасовага росту

Ф'ючэрсы на Brent патаннелі на $1,37 да $51,62 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI - на $1,32 да $46,92.

Кошт нафты зніжаецца, бо трэйдары фіксуюць прыбытак пасля росту катыровак на мінулым тыдні, а амерыканскія прафзвязы прапанавалі правесці страйк на некалькіх НПЗ.

Да 8.42 паводле Менскага часу ф'ючэрсы на Brent патаннелі на $1,37 да $51,62 за барэль, а ф'ючэрсы на WTI - на $1,32 да $46,92. У пятніцу кошты падняліся з шасцігадовага мінімуму за кошт зніжэння свідравой актыўнасці ў ЗША, паведамляе Рэйтэр.

"Здабыча нафты ў сланцавых басейнах абавязкова знізіцца, бо больш слабыя вытворцы з падвышаным сабекоштам спыняюць працу. Гэта дае нам падставу прагназаваць, што кошты ў гэтым годзе паднімуцца і Brent будзе каштаваць у сярэднім $60 за барэль", - гаворыцца ў справаздачы банка Nomura, паведамляе УНІАН.

Прафзвяз рабочых сталеліцейнай прамысловасці ЗША ў нядзелю прапанаваў супрацоўнікам дзевяці НПЗ правесці страйк з мэтай дамагчыся калектыўнай дамовы для 63 НПЗ, якія складаюць дзве траціны нафтаперапрацоўчых магутнасцяў ЗША.

Фота: Bloomberg/Getty Images

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках