29 красавiка 2024, панядзелак, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт нафты АПЕК зноў абрынуўся ніжэй за $44

4
Кошт нафты АПЕК зноў абрынуўся ніжэй за $44

За апошнія сем месяцаў кошт нафты знізіўся больш чым на 60 даляраў за барэль.

Кошт барэля нафты АПЕК (OPEC Reference Basket of crudes) у чацвер, 29 студзеня, знізіўся на 0,45% - да 43,88 даляра за барэль з 44,08 даляра ў папярэдні гандлёвы дзень, гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

За апошнія сем месяцаў кошт нафты знізіўся больш чым на 60 даляраў за барэль, піша УНИАН.

У снежні 2014 сярэдні кошт «кошыка» складаў 60,46 даляра за барэль, у лістападзе - 75,5 дал., у кастрычніку - 84,65 дал., у верасні - 96,2 дал., у жніўні - 101,03 дал., у ліпені - 105,55 дал., у чэрвені - 107,78 дал., у траўні - 105,56 дал., у красавіку - 104,12 дал., у сакавіку - 104,04 дал., у лютым - 105,27 дал., у студзені - 104,66 дал.

У 2014 годзе сярэдні кошт «кошыка» складаў 96,23 даляра за барэль, у 2013 годзе - 105,57 дал., у 2012 годзе - 109,74 дал., у 2011 годзе - 107,46 дал., у 2010 годзе - 77,45 дал. за барэль.

Рэкорд кошту «кошыка» быў усталяваны 3 ліпеня 2008 года - 140,73 даляра за барэль.

Кошт «кошыка» АПЕК вызначаецца як сярэдні арыфметычны паказчык фізічных коштаў наступных гатункаў нафты, якія здабываюцца краінамі картэлі: SaharanBlend (Алжыр), Girassol (Ангола), Oriente (Эквадор), IranHeavy (Іран), BasraLight (Ірак), KuwaitExport (Кувейт), EsSider (Лівія), BonnyLight (Нігерыя), QatarMarine (Катар), ArabLight (Саудаўская Арабія), Murban (ААЭ) і BCF 17 (Венесуэла).

Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты - АПЕК - аб'ядноўвае шэраг краін, эканоміка якіх залежыць ад продажу вуглевадародаў за мяжу. На долю АПЕК прыпадае блізу 40% сусветнай здабычы нафты.

Фота: Bloomberg/Getty Images

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках