5 траўня 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША заклалі ў бюджэт дапамогу краінам, якія пакутуюць ад агрэсіі Расеі

2
ЗША заклалі ў бюджэт дапамогу краінам, якія пакутуюць ад агрэсіі Расеі

Праектам бюджэту ЗША на 2016 фінансавы год прадугледжаная падтрымка краінам-суседзям Расеі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«Бюджэт уключае жыццёва важную падтрымку Украіне і краінам у рэгіёне, якія супрацьстаяць расейскаму ціску і агрэсіўным дзеянням», - адзначаецца ў дакуменце.

Згодна з праектам бюджэту, Украіна зможа разлічваць на дапамогу ў суме 117 млн даляраў. Таксама Украіна можа атрымаць 275 млн даляраў ЗША дадатковых крэдытных гарантый да сумы ў 1 млрд даляраў, калі краіна дасягне прагрэсу ў праграме МВФ і правядзенні рэформаў. Яшчэ $51 млн могуць быць накіраваныя на падтрымку Грузіі і Малдовы.

Усяго на аперацыі стрымлівання за мяжой праект бюджэту на 2016 фінансавы год прадугледжвае асігнаванні ў суме 7 млрд даляраў. Раней амерыканскае выданне New York Times напісала, што пасля таго, як прарасейскія тэрарысты ўзмацнілі свае атакі на Усходзе Украіны, у ЗША могуць перамяніць палітыку і перадаць украінскаму войску смяротную зброю. Паводле інфармацыі выдання, да надавання вайсковай дапамогі Украіне схіляецца галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі ЗША і NATO ў Еўропе Філіп Брыдлаў, а таксама шматлікія прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта Барака Абамы і Пентагона.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках