5 траўня 2024, Нядзеля, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віртуальныя танкі з Беларусі ратуюць украінскіх праграмістаў ад беспрацоўя

6
Віртуальныя танкі з Беларусі ратуюць украінскіх праграмістаў ад беспрацоўя

Беларускія IT-кампаніі EPAMSystems і Wargaming.net сталі лідэрамі ў колькасці новых працоўных месцаў, створаных ва ўкраінскіх офісах.

Кампанія EPAMSystems, колькасць супрацоўнікаў якой у Вінніцы, Днепрапятроўску, Кіеве, Львове і Харкаве павялічылася са жніўня 2014 да студзеня 2015 на 250 чалавек, стала абсалютным лідэрам у прыросце, піша «Завтра твоей страны».

У Кіеве і Харкаве колькасць супрацоўнікаў Wargaming.net, якая з'яўляецца распрацоўшчыкам найпапулярнейшай кампутарнай гульні World of Tanks (Свет танкаў), павялічылася на 38 чалавек. Гэта дазволіла кампаніі стаць адным з лідэраў у адносным прыросце штата ва Украіне.

Пры гэтым, як адзначаюць эксперты, агулам ва ўкраінскай IT-індустрыі набор новых спецыялістаў у другой палове 2014 запаволіўся. Іх колькасць вырасла на 843 чалавекі, што ў паўтара разы менш, чым было паводле вынікаў першай паловы 2014 года.

Усяго за мінулы год колькасць супрацоўнікаў EPAMSystemsв ва Украіне павялічылася на 550, Wargaming.net - на 142 чалавекі. Для Украіны і яе рынку працы ў сапраўдных складаных эканамічных умовах - гэта станоўчы трэнд.

Ва ўкраінскім штаце EPAMSystems цяпер працуе 3550 чалавек (кампанія з'яўляецца трэцім працадаўцам у галіны), у двух офісах Wargaming.net - 562 (16-е месца паводле версіі выдання Dou.ua).

Адзначым, што ва Украіне працуюць цэнтры распрацовак яшчэ двух буйных беларускіх IT-кампаній, якія даюць працу яшчэ некалькім дзесяткам мясцовых праграмістаў. У Кіеве і Харкаве мае офісы кампанія Intetics, а ў Днепрапятроўску - SaMSolutions.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках