5 траўня 2024, Нядзеля, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Эстоніі: Тыя, хто нападаюць на Украіну, нападаюць і на Еўропу

Прэзідэнт Эстоніі: Тыя, хто нападаюць на Украіну, нападаюць і на Еўропу

Уведзеныя санкцыі супраць нападнікаў на незалежнасць Украіны агрэсараў сведчаць пра этычную сілу ЕЗ.

Пра гэта Тоомас Хендрык Ільвес заявіў, выступаючы на мерапрыемстве ў гонар 95-годдзя Тартускага мірнага дагавора ў канцэртным доме "Vanemuine" у Тарту.

"ЕЗ і NATO летась і ў студзені сёлета ўпэўнена прадэманстравалі адзінства. Але мы маем патрэбу ў больш заўважнай, пераканаўчай і эфектнай абароне нашых агульных каштоўнасцяў. Мы і ў будучыні будзем мець патрэбу ва ўпэўненасці, што захаваецца ранейшы кансэнсус. ЕЗ і NATO павінны сфармаваць транс'еўрапейскае і трансатлантычнае маральнае ядро. Маральнае ядро, якое б ахоўвала дэмакратычныя каштоўнасці і свабоду", - цытуе ягоныя словы Postimees.

Са слоў эстонскага прэзідэнта, уведзеныя цягам мінулага года санкцыі супраць нападнікаў на незалежнасць Украіны агрэсараў сведчаць пра этычную сілу ЕЗ.

"Сёй-той ужо паспеў засумнявацца ў ёй. Уварванне замежных войскаў у Грузію ў жніўні 2008 года і абстрэлы Поці і Горы хутка даравалі і забылі, каб вярнуцца да статус-кво, як быццам нічога не адбылося. Не хацелася нікога злаваць, важнейшымі падаваліся карысныя эканамічныя сувязі. У сутнасці гэта нагадвала даўнюю згоду з падзелам Еўропы на сферы ўплыву", - сказаў Ільвес.

З ягоных слоў, стральба па малайзійскаму пасажырскаму самалёту і ракетны абстрэл жылых дамоў у Марыупалі з'яўляюцца жорсткімі злачынствамі, арганізатары якіх, а таксама іх прыхільнікі і асобы, якія далі ім зброю павінны паўстаць перад міжнародным судом.

"Натхняльнікам і выканаўцы гэтых злачынстваў падпадуць пад санкцыі дэмакратычных краін. Як і тыя, хто парушае вайсковае права зневажальным абыходжаннем з ваеннапалоннымі, - сказаў Ільвес і дадаў, што гэта павінна стаць выразным сігналам, вызначальным дзеянні. - Амаральна казаць намёкамі. Тыя, хто нападаюць на Украіну, нападаюць і на Еўропу, нашы каштоўнасці і ўсю міжнародную сістэму, што дзейнічала дагэтуль".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках