5 траўня 2024, Нядзеля, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень нараджэння Касцюшкі адзначаць на ягонай радзіме

3
Дзень нараджэння Касцюшкі адзначаць на ягонай радзіме

Урачыстасці, прымеркаваныя да гадавіны нараджэння кіраўніка вызвольнага паўстання 1794 года, пройдуць у Косаве Берасцейскай вобласці.

Удзел у мерапрыемствах возьмуць прадстаўнікі амбасадаў ЗША, Швайцарыі, Польшчы, Украіны і Расеі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з Польшчы і Беларусі. Яны наведаюць месцы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Тадэвуша Касцюшкі і Адама Міцкевіча, а таксама месцы, звязаныя з падзеямі нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі. Прынамсі, адноўленую капліцу, усталяваную ў памяць паўстанцаў 1794 ля вёскі Чыжэўшчына Жабінкаўскага раёна, паведамляе «Радыё Свабода».

Памяць Тадэвуша Касцюшкі ўшаноўваюць на ягонай радзіме ў фальварку Мерачоўшчына пасля святкавання 200-годдзя ачоленага ім паўстання, якое адзначалася ў 1994 годзе. У гэтым годзе таксама спаўняецца дзесяць гадоў з часу рэканструкцыі сядзібы Касцюшкі і адкрыцця музея ў Мерачоўшчыне. Адрозненне цяперашніх святкаванняў у тым, што ўрачыстасці праходзяць у год Міхаіла Клеафаса Агінскага. З гэтай нагоды адбудзецца канцэрт з твораў Міхала Клеафаса Агінскага і Тадэвуша Касцюшкі - паплечнікаў у паўстанні.

Як адзначыў кіраўнік грамадскага аб'яднання імя Тадэвуша Касцюшкі Леанід Несцярчук, «Тадэвуш Касцюшка меў дачыненне да музычнай творчасці: напісаў некалькі паланэзаў і маршаў. Ён напісаў менш, чым Агінскі, хоць і ў Агінскага таксама твораў было не вельмі шмат. Абодва яны пад уражаннямі паўстання, пад уражаннямі барацьбы і любові да Радзімы стварылі некалькі музычных твораў, але яны сталі сапраўднымі шэдэўрамі».

У дзень нараджэння Тадэвуша Касцюшкі 4 лютага, каля дома-музея Тадэвуша Касцюшкі пройдуць галоўныя ўрачыстасці: ускладанне кветак, прамовы высокіх гасцей, святочны канцэрт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках